РУ БЕ EN

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

Спецыялісты аддзела адукацыі  Бераставіцкага райвыканкама і метадысты Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета, педагагічныя і іншыя  работнікі ўстаноў адукацыі Бераставіцкага раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

На сённяшні дзень налічваецца больш за шэсць тысяч моў, але палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта таму рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

У Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская, але галоўным аб’ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі – беларуская. Беларуская мова пападае пад пагрозу знікнення, таму мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя і ўдасканаленне ведаў. Неабходна памятаць: кожны чалавек павінен захоўваць і распаўсюджваць родную мову – галоўны нацыянальны скарб.

поделиться в: