Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка-2023”
20.05.202320 мая 2023 года ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка-2023”, прысвечанага Году міру і стварэння.
На працягу дзвюх гадзін у зале гучалі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы ў выкананні ўдзельнікаў абласнога фінальнага этапу конкурсу. У склад журы ўвайшлі дзеячы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, пісьменнікі, навукоўцы. Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў.
Бераставіцкі раён у творчым конкурсе годна прадставіла Сняжана Пяцельчыц, вучаніца V класа дзяржаўнай установы адукацыі “Канюхоўская сярэдняя школа”. Дзяўчынка чытала верш Міколы Чарняўскага “Ліса-калядоўшчыца” (кіраўнік М.М.Коўшык) і атрымала Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем Сняжану і жадаем новых перамог!