РУ БЕ EN

1-ы злёт экскурсаводаў устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна

26.05.2023

На базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай школы  26 мая 2023 года адбыўся 1-ы злёт экскурсаводаў устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна.

Сярод ганаровых гасцей была Тамара Іванаўна Эйсмант, заснавальнік музея, Выдатнік адукацыі, ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна, Чалавек года Гродзеншчыны. У прывітальных словах Тамара Іванаўна звярнула ўвагу юных экскурсаводаў на асаблівасці падрыхтоўкі і вядзення экскурсій, адзначыла важнасць атрымання навыкаў работы ў якасці экскурсаводаў для развіцця асобы і дасягнення поспехаў у дальнейшым жыцці.

У ходзе злёту члены экскурсійнай групы правялі змястоўную экскурсію па экспазіцыях народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Юныя экскурсаводы актыўна паўдзельнічалі ў музейных занятках “Беларускі лен: традыцыі і сучаснасць”, “Таямніцы беларускага арнаменту”, “Этнаграфічная спадчына”, атрымалі памятныя падарункі, памяткі экскурсаводу, сертыфікаты ўдзельнікаў злёту. У перапынках паміж заняткамі ўдзельнікі злёту паспрабавалі традыцыйныя беларускія стравы.

 

 

поделиться в: