Гучы, роднае слова, гучы!
28.10.2023На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа” прайшло вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Эфектыўная пазаўрочная дзейнасць па беларускай мове і літаратуры: падрыхтоўка, арганізацыя і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў ”.
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне прайшло ў незвычайным фармаце. Швек Ірынай Іванаўнай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вялікаэйсмантаўскай СШ было арганізавана пазакласнае мерапрыемства ў форме сустрэчы з людзьмі слова, выразнікамі прыгожага.
Падчас мерапрыемства з прэзентацыяй навукова-даследчай працай “Канцэпт “малая радзіма” ў творчасці Мікалая Іваноўскага (на прыкладзе зборніка “Духмяны падарунак”) выступіла вучаніца 11 класа Аляксандра Швед. Працягнуў тэму малой радзімы настаўнік гісторыі Вялікаэйсмнатаўскай СШ Леанід Раманавіч Калеснік, прэзентаваўшы сваю кнігу “Ад Алекшыц да Эйсмантаў”.
Свае вершы чыталі Інга Вінарская, Вячаслаў Корбут, Мікалай Іваноўскі, Галіна Жывіца (Г.У.Румак).
Сустрэча прайшла вельмі цікава, цёпла і карысна для вучняў і настаўнікаў.