РУ БЕ EN

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага турніру знаўцаў “Пазнай свой край” рэспубліканскага грамадзянскага патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

01.12.2023

З верасня па лістапад  2023 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага турніру знаўцаў “Пазнай свой край” рэспубліканскага грамадзянскага патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. На абласны этап конкурсу быў прадстаўлены праект з дзяржаўнай установы адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”.

На падставе рашэння журы дыпломам I ступені узнагароджана Карпач Маргарыта, навучэнка 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”, кіраўнік Курчыцкі Уладзімір Паўлавіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

Віншуем Карпач Маргарыту і жадаем ёй поспехаў на заключным рэспубліканскім этапе!