РУ БЕ EN

Удзел у Гродзенскім абласным дыктанце

21.02.2024

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, спецыялісты аддзела адукацыі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і метадысты дзяржаўнай установы “Бераставіцкі вучэбна-метадычны кабінет”  прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дыктант праводзіўся з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання ў удзельнікаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы.